BE RU EN

У Светлагорску мужчыну заваліла металаломам

  • 22.11.2017, 20:18

Цела загінулага знайшлі на тэрыторыі аднаго з прадпрыемстваў.

У Светлагорску мужчыну заваліла металаломам, ён загінуў. Здарэнне адбылося ў ноч з 15 на 16 лістапада. Цела загінулага знайшлі на тэрыторыі аднаго з прыватных прадпрыемстваў пад цяжкай будаўнічай люлькай.

Як інфармуе тэлеканал «Ранак», 63-гадовы мужчына працаваў апальшчыкам.

Металалом ляжаў у прычэпе. Чаму адтуль абрынулася будаўнічая люлька, высвятляюць супрацоўнікі Следчага камітэта. Магчыма, адбыўся няшчасны выпадак.

ФОТА: RANAK.BY

Апошнія навіны