BE RU EN

Відэафакт: Кантрабандныя цыгарэты з Беларусі пераплываюць Нерыс

  • 22.11.2017, 20:11

Беларускія кантрабандысты вельмі вынаходлівыя.

Літоўская сістэма памежнага назірання высачыла нелегальны груз з Беларусі. На двух плытах, абсталяваных сістэмай GPS, было 2700 пачкаў тытунёвых вырабаў маркі Corona Super Slims з беларускімі акцызнымі маркамі, паведамляе «Белсат».

Здарэнне адбылося ў ноч на 21 лістапада. Плыты рухаліся ў бок Літвы. На беразе памежная служба перахапіла тавар, які быў спакаваны ў воданепранікальны матэрыял.

Са слоў памежнікаў, кантрабандысты выкарыстоўваюць прылады GPS, каб адсочваць перамяшчэнне грузаў.

Беларуска-літоўская мяжа ў гэтай частцы Шванчонскага раёна праходзіць па сярэдзіне ракі Нерыс.

Беларускія кантрабандысты вельмі вынаходлівыя. Для транспарціроўкі нелегальнага тавару яны выкарыстоўваюць цягнікі, бярвёны, а часам нават тарты.

Айчынныя цыгарэты трапляюць не толькі ў Літву і Польшчу, але і ў іншыя краіны ЕЗ. У тым ліку, у газетныя шапікі Лондана.

Апошнія навіны