BE RU EN

Беларускі стартап ацаніў папулярны сэрвіс Product Hunt

  • 22.11.2017, 18:08

Беларускі блокчэйн-стартап Smart Diploma трапіў на галоўную старонку рэсурсу.

Беларускія праекты ўсё часцей трапляюць на ганаровую першую старонку сэрвісу Product Hunt. Сёння такі гонар меў стартап Smart Diploma, які прысвечаны надзённай для некаторых універсітэтаў і працадаўцаў праблеме - праверцы сапраўднасці дыпломаў ВНУ, піша onliner.by.

Стартап грунтуецца на тэхналогіі блокчэйн. Універсітэты робяць электроннае пацверджанне дыплома, якое дзякуючы дэцэнтралізаванай сістэме немагчыма падрабіць. У сваю чаргу рэкруцёр кампаніі, прымаючы супрацоўніка на працу, можа напэўна пераканацца, ці сапраўды суіскальнік скончыў Гарвард, БДУ ці Оксфард.

На сэрвісе Product Hunt штодня праходзіць выбар найлепшых стартапаў. Паколькі рэсурс папулярны сярод інвестараў і іншых прадстаўнікоў IT-індустрыі, ёсць шанец, што аказаўшыся на першай старонцы стартап заўважаць бачныя людзі і дапамогуць з фінансаваннем альбо ментарствам.

Апошнія навіны