BE RU EN

Папа Рымскі Францішак наведае Вільню да 100-годдзя літоўскай незалежнасці

  • 22.11.2017, 17:09

Ватыкан найбліжэйшым часам павінен абвясціць дакладную дату і статус візіту.

Папа Рымскі Францішак налета наведае Літву, пацвердзіла ў сераду агенцтву BNS адміністрацыя прэзідэнта краіны, паведамляе «Радыё Свабода».

«Візіт Папы Францішка плануецца восенню наступнага года», - сказала прэс-сакратарка прэзідэнта Дайва Ульбінайтэ. Паводле яе слоў, Ватыкан найбліжэйшым часам павінен абвясціць дакладную дату і статус візіту. Прыезд Папы ў Літву будзе прымеркаваны да стагоддзя краіны.

Эстонскія СМІ на гэтым тыдні паведамілі аб імаверным візіце пантыфіка ў Талін.

У верасні 1993 года Літву наведаў Папа Рымскі Ян Павел II, які ўзначальваў каталіцкую царкву з 1978 да 2005 года.

Апошнія навіны