BE RU EN

Сёння ў Варшаве пройдзе канцэрт «Салідарныя з Беларуссю»

  • 22.11.2017, 15:33

Сталіца Польшчы ладзіць імпрэзу дзясятым разам.

Канцэрт салідарнасці з Беларуссю пройдзе 22 лістапада ў варшаўскім клубе «Стадола», пачатак а 18:00 паводле варшаўскага часу (20:00 паводле менскага).

У канцэрце возьмуць удзел TonqiXod і The Glitchhh з Беларусі, T/Aboret і Atom Heart з Варшавы, гурт Сяргея Жадана Żadan i Sobaki.

Упершыню арганізатары ладзяць фэст у клубе, а не на адкрытым паветры ў цэнтры польскай сталіцы.

У рамках акцыі пройдзе шэраг суправаджальных культурных імпрэзаў - паказы фільмаў і канцэрты беларускіх гуртоў.

«Салідарныя з Беларуссю» праходзіць з 2006 года. Хэдлайнэрамі фестывалю ў розныя гады былі «Ляпіс Трубяцкі», «Воплі Відаплясава», «Крама», «Рэха», Вінсэнт, «Дзецюкі».

«Радыё Рацыя» будзе весці жывую трансляцыю з канцэрта «Салідарныя з Беларуссю» на сваім сайце.

Апошнія навіны