BE RU EN

World of Tanks трэцім разам атрымала прэстыжную прэмію

  • 22.11.2017, 12:59

Ніводнай гульні раней не ўдавалася дасягнуць такога выніку.

Распрацоўку кампаніі Wargaming назвалі найлепшай гульнёй у намінацыі Still Playing на 35-й міжнароднай гульнявой прэміі Golden Joystick Awards у Лондане, піша dev.by.

World of Tanks атрымала прэстыжную ўзнагароду трэцім разам. Ніводнай гульні раней не ўдавалася дасягнуць такога выніку. Самая вядомая распрацоўка Wargaming ужо атрымлівала прызы як «Найлепшая MMO-гульня года» (2012) і «Найлепшая онлайн-гульня» (2013 года).

Golden Joystick Awards - заснаваная ў 1982 годзе цырымонія ўзнагароджання гульняў, уручылі першыя прызы ў 1983-м. Яе адозненнем ад мноства іншых з'яўляецца тое, што атрымальнікаў узнагарод выбіраюць непасрэдна геймеры. Арганізуе прэмію выдавец гульнявых часопісаў EMAP.

Апошнія навіны