BE RU EN

Андрэй Саннікаў, Уладзімір Някляеў і Лёнік Тарасевіч намінаваныя на прэмію Гедройца

  • 22.11.2017, 12:43

Адразу тры беларусы намінаваныя ў гэтым годзе на прэмію польскай газеты «Rzeczpospolitа» імя Ежы Гедройца.

У гэтым годзе сямнаццатым разам будзе ўручацца ўзнагарода «Rzeczpospolitej» імя Ежы Гедройца. Яна прысуджаецца «за дзейнасць, якая адпавядае дзяржаўным інтарэсам Польшчы, якія з'яўляюцца паразуменне з народамі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы».

Як паведамляе выданне, у гэтым годзе журы вылучыла сем кандыдатаў.

- прафесар Анджэй Суліма Каміньскі, гісторык амерыканскага ўніверсітэта ў Джорджтаўн;

- Чарльз Мэрыл-малодшы, амерыканскі філантроп;

- доктар Адольф Юзвенка, гісторык, дырэктар бібліятэкі Ossolineum ва Уроцлаве;

- Андрэй Саннікаў і Уладзімір Някляеў, лідары беларускай апазіцыі;

- доктар Вера Мянёк, а таксама фонд «Музей і фестываль Бруна Шульца», прэзідэнтам якога яна з'яўляецца;

- прафесар Лёнік Тарасевіч, мастак і прафесар выяўленчага мастацтва;

- дацэнтка Аляксандра Гнацюк, перакладчыца і папулярызатарка ўкраінскай літаратуры ў Польшчы.

Апошнія навіны