BE RU EN

На «сцяне Шчоткінай» з'явіўся новы надпіс

  • 22.11.2017, 11:38

Ён з'явіўся на цёмных зафарбаваных плямах.

Вядомая ў Менску «сцяна Шчоткінай» адзначылася новым надпісам. Гэтым разам ён зроблены крэйдай, паведамляе «Еўрарадыё».

Надпіс з'явіўся на цёмных зафарбаваных плямах, якія хтосьці зрабіў паўмесяца таму. Пад плямамі, хутчэй за ўсё, не было ніякага тэксту.

Цяпер невядомы аўтар пытаецца: «Вельмі цікава, што ж тут было напісана?».

Згаданая сцяна стала «міраструменіць» у пачатку 2017 года. Спачатку на ёй з'явіўся партрэт тагачаснай міністаркі працы Марыяны Шчоткінай з надпісам «Гэта я прыдумала падатак на беспрацоўе» (адсюль і «сцяна Шчоткінай»). Пасля на ёй з'яўляліся і іншыя графіці, але ўсе яны знішчаліся супрацоўнікамі ЖЭС.

ФОТА: «ЕЎРАРАДЫЁ»

Апошнія навіны