BE RU EN

Гіт інтэрнэту: Песня «Новы дзень» па-беларуску

  • 22.11.2017, 10:56

Спявачка Соф'я Лапіна запісала кавер на песню «Новы дзень» на беларускай мове.

Музыка - Уладзімір Курловіч, словы - Сяргей Бурэц.

На старонцы спявачкі ў Фэйсбуку паведамляецца, што Соф'я Лапіна - спявачка, аўтарка музыкі і тэкстаў. Соф'я вучыцца ў Маскоўскім Інстытуце Сучаснага Мастацтва на факультэце эстрадна-джазавага вакалу. Яе настаўнікам і куратарам з'яўляецца вядомы беларускі спявак Пётр Ялфімаў.

Паведамляецца таксама, што Соф'я Лапіна плануе ўдзел у нацыянальным адборы на Еўравізію 2018 ад Рэспублікі Беларусь.

Песня імкліва набірае папулярнасць на YouTube.

Апошнія навіны