BE RU EN

Тэрэза Мэй: Жыхары Зімбабвэ паказалі, што ім патрэбныя свабодныя і справядлівыя выбары

  • 21.11.2017, 21:45

Адстаўка Мугабэ дае Зімбабвэ магчымасць стварыць новы шлях.

Адстаўка дыктатара Роберта Мугабэ дае Зімбабвэ «магчымасць стварыць новы шлях, свабодны ад прыгнёту, які характарызаваў яго кіраванне». Пра гэта заявіла прэм'ер-міністарка Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй, паведамляе AP.

З ейных слоў, жыхары Зімбабвэ паказалі, што ім патрэбныя «свабодныя і справядлівыя выбары і магчымасць перабудаваць эканоміку краіны з законным урадам».

Яна адзначыла, што Брытанія - былая каланіяльная дзяржава - з'яўляецца «самым старым сябрам Зімбабвэ» і «дапаможа краіне дасягнуць больш светлай будучыні, якой яна заслугоўвае».

Мугабэ сышоў у адстаўку ў аўторак, 21 лістапада, пасля 37 гадоў знаходжання ва ўладзе, пасля таго парламент Зімбабвэ пачаў працэдуру яго імпічменту.

Апошнія навіны