BE RU EN

Пуцін і Трамп гаварылі праз тэлефон блізу гадзіны

  • 21.11.2017, 20:57

Падчас размовы яны абмеркавалі Сірыю, Іран, КНДР і Украіну.

Прэзідэнты Расеі і ЗША Уладзімір Пуцін і Дональд Трамп правялі ўвечары ў аўторак, 21 лістапада, тэлефонную размову. Гутарка доўжылася блізу гадзіны, паведамляе Bloomberg са спасылкай на прадстаўніка Белага дома. Лідары дзвюх краін абмеркавалі Сірыю, Украіну, Іран і Паўночную Карэю, паведамляе РБК.

Тэлефонная размова з Трампам адбылася на наступны дзень пасля візіту ў Расею прэзідэнта Сірыі Башара Асада. На сустрэчы са сваім сірыйскім калегам Пуцін паведаміў пра сваю запланаваную размову з Трампам.

«На аснове нашай сённяшняй сустрэчы я правяду кансультацыі з лідарамі тых краін, пра якія ўжо згадаў. Ужо сёння запланаваная размова з эмірам Катара, заўтра - з прэзідэнтам Злучаных Штатаў Амерыкі Дональдам Трампам, затым - з лідарамі краін рэгіёну», - прыводзіла прэс-служба Крамля словы Пуціна.

Пазней прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Дзмітрый Пяскоў удакладніў журналістам, што лідары Расеі і ЗША «будуць абмяркоўваць тое, што палічаць неабходным».

Сустрэча Пуціна з Асадам прайшла ў мінулы панядзелак, 20 лістапада, у Сочы. Лідары дзвюх краін гаварылі пра прагрэс у барацьбе з тэрарызмам у Сірыі. Пуцін таксама прадставіў Асада кіраўніцтву Мінабароны і Генеральнага штаба УС Расеі. Акрамя гэтага, на сустрэчы абмяркоўваліся прынцыпы правядзення кангрэсу народаў Сірыі ў Сочы.

Апошні раз Пуцін і Трамп гаварылі праз тэлефон у траўні 2017 года. Падчас размовы яны абмеркавалі ў тым ліку сірыйскае пытанне і будучую сустрэчу на саміце G20. Апошні раз прэзідэнты ЗША і Расеі размаўлялі на саміце АТЭС у В'етнаме.

Апошнія навіны