BE RU EN

У Францыі затрымалі расейскага бізнэсоўцу Керымава

  • 21.11.2017, 20:37

Прычыны затрымання расейскага сенатара-мільярдэра пакуль не паведамляюцца.

У Ніцы затрымалі расейскага бізнэсоўца, сябра Савета Федэрацыі Сулеймана Керымава.

У амбасадзе Расеі ў Францыі паведамілі, што Керымаў быў затрыманы ў аэрапорце і дастаўлены ў паліцэйскі ўчастак.

Сенатар быў затрыманы яшчэ ўвечары ў панядзелак, 20 лістапада, удакладнілі ў прэс-службе пасольства Расеі ў размове з агенцтвам ТАСС.

Керымаў быў дастаўлены ў паліцэйскі ўчастак.

Пра затрыманне мільярдэра таксама паведамляе «РИА Новости».

«Супрацоўнікі канцылярыі генконсульства ў Вільфранш-сюр-Мер тэрмінова прыбылі ў аэрапорт, затым дамагліся сустрэчы з Керымавым, якая прайшла ў ноч на аўторак у паліцэйскім участку Ніцы», - сказаў суразмоўца агенцтва.

Расейскія дыпламаты дамагаюцца вызвалення Керымава.

Пра прычыны затрымання сенатара-бізнэсоўца пакуль не паведамляецца.

Апошнія навіны