Карысныя прадукты, якія трэба есці восенню
- 21.11.2017, 19:35
Гэтыя прадукты ўмацуюць ваш імунітэт.
З надыходам восені здаецца, што адзіная сезонная гародніна - гарбуз. Стравы з гарбуза сапраўды карысныя, але на ім восеньская гародніна і садавіна не сканчаюцца, піша marieclaire.ua.
Гарбуз
Гарбуз дадаюць у любыя стравы, ад салат да латэ, гэта адзін з самых карысных прадуктаў. Яркі аранжавы колер гарбуза кажа пра тое, што ў ім змяшчаецца шмат бэта-каратыну і вітаміна А, неабходных для зроку і здароўя скуры. У складзе таксама калій, клятчатка і вітамін С: яны павышаюць імунітэт і дапамагаюць не захварэць у сезон прастуд. Антыаксіданты ў гарбузу асабліва карыстыя пры цукровым дыябеце і падвышаным ціску. Яшчэ адзін прыемны бонус: на 100 грамаў гарбуза прыпадае ўсяго 28 кілакалорый.
Яблыкі
Яблыкі ляжаць на паліцах у крамах круглы год, але ўвосень яны смачнейшыя. У яблыках змяшчаецца неверагодная колькасць антыаксідантаў, такіх як квертэтын і катэхіны, а таксама клятчатка. Было ўстаноўлена, што яны эфектыўныя ў барацьбе з дыябетам і сардэчнымі захворваннямі.
Хурма
У гэтай садавіны незвычайны смак і тое, што яе можна купіць толькі ўвосень, робіць яе больш пажаданай. Як і ў іншых прадуктаў, ярка-аранжавы колер хурмы ўказвае на высокае ўтрыманне вітамінаў А і С. А яшчэ ў хурме шмат таніну - моцнага антыаксіданта, які зніжае рызыку развіцця рака, сардэчных захворванняў і цукровага дыябету. Дарэчы, хурма дапаможа вам справіцца з пахмеллем, бо яна паскарае вывядзенне алкаголю з арганізма.
Каляровая капуста
Мяккі смак каляровай капусты робіць яе ўніверсальным інгрэдыентам практычна да любой стравы. У ёй утрымліваецца вельмі мала калорый, але пры гэтым шмат клятчаткі і вітамінаў С, К і В6. Згодна з даследаваннямі, гэтыя рэчывы прадухіляюць рызыку развіцця рака лёгкіх і страўнікава-кішачнага тракту. Каляровую капусту можна патушыць і пасыпаць пармезанам або зварыць і стаўчы ў пюрэ. Яе можна есці сырой і марынаванай, дадаваць у супы, рагу або нават смузі.