BE RU EN

Беларусы ўшанавалі памяць Міхаіла Жызнеўскага ў Кіеве

  • 21.11.2017, 17:55

Актывісты наведалі помнік беларускаму Герою Украіны.

Беларусы наведалі помнік Міхаілу Жызнеўскаму ў Кіеве, дзе ўсклалі кветкі і прымацавалі беларускі нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг, паведамляе «Радыё Рацыя».

Нагадаем, што сёння Украіна адзначае Дзень годнасці і свабоды, які прымеркаваны да пачатку Рэвалюцыі годнасці. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел грамадская актывістка і кінарэжысёрка Вольга Нікалайчык.

Нагадаем, што беларус Міхаіл Жызнеўскі стаў адным з першых, хто загінуў на Майдане ў Кіеве.

13 чэрвеня прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка прысвоіў беларусу годнасць Героя Украіны.

Апошнія навіны