BE RU EN

МЗС Чэхіі: Расея наўмысна перакручвае гісторыю

  • 21.11.2017, 17:31

Любаміра Зааралека абурылі спробы трактавання Пражскай вясны як арганізаванага Захадам перавароту.

Міністр замежных спраў Чэхіі Любамір Зааралек заявіў, што расейскія дзяржаўныя СМІ павінны спыніць публікацыю меркаванняў, якія перакручваюць і няправільна тлумачаць гісторыю. Пра гэта ён напісаў у Twitter, паведамляе Еўрапейская праўда.

"Умовай паляпшэння стасункаў паміж Чэшскай рэспублікай і Расеяй з'яўляецца тое, што звязаныя з дзяржавай расейскія СМІ павінны спыніць публікаваць думкі, якія з'яўляюцца грубым скрыўленнем і няправільным тлумачэннем падзей 1968 года ў Чэхаславакіі", - напісаў ён.

"Мы не хочам слухаць, што ў 1968 годзе мы сутыкнуліся з арганізаваным Захадам пераваротам", - дадаў міністр.

Апошнія навіны