BE RU EN

Кошт біткоіна перавысіў $8 тысяч

  • 21.11.2017, 11:43

Крыптавалюта зноўку пайшла ў рост.

Кошт біткоіна перавысіла $8000. Пра гэта сведчаць звесткі coindesk.com.

Паводле стану на 11.35 21 лістапада біткоін каштуе $8238.

Напярэдадні, у канцы дня курс крыптавалюты дасягнуў адзнакі $8286. Затым з раніцы 21 лістапада было невялікае падзенне курсу да $8238, а цяпер кошт крыптавалюты зноў стаў расці.

Біткоін - электронная крыптавалюта, якая выкарыстоўваецца для абмену на тавары ці паслугі ў прадаўцоў, якія згодны яе прымаць. Яна была створаная ў 2008 годзе ананімным матэматыкам ці групай матэматыкаў.

Апошнія навіны