BE RU EN

«Шахцёр», які прэтэндуе на чэмпіёнства, выбачыўся перад заўзятарамі за «неапраўданыя чаканні»

  • 20.11.2017, 21:34

Перад апошнім турам «гарнякі» займаюць трэцяе месца ў турнірнай табліцы і захоўваюць шанцы заняць першае.

Прэс-служба салігорскага «Шахцёра» за тур да заканчэння чэмпіянату Беларусі ў клубным твітэры выбачылася перад заўзятарамі за "неапраўданыя чаканні", піша pressball.by.

«Закончыўся футбольны сезон у Салігорску. Сябры, выказваем кожнаму шчырую падзяку, што былі з намі. Шкада, што не выйшла апраўдаць ўсе вашыя чаканні. Моцны не той хто не падае, а хто ўпаўшы здолеў падняцца. Нам застаецца толькі працаваць. Вы - найлепшыя. Памятаеце пра гэта», - абвяшчае паведамленне.

Перад апошнім турам «гарнякі» займаюць 3-е месца ў турнірнай табліцы і захоўваюць шанцы заняць 1-е.

У нядзелю, 26 лістапада «Шахцёр» гуляе ў Гародні з "Нёманам", БАТЭ будзе гасцяваць у Гарадзеі, а яшчэ адзін прэтэндэнт на «золата» - менскае «Дынама» гуляе ў Віцебску.

Апошнія навіны