BE RU EN

Дарадцу амбасады Украіны ў Менску абвясцілі персонай нон грата

  • 20.11.2017, 15:11

Паміж Беларуссю і Украінай разгараецца дыпламатычны скандал.

Дарадцу пасольства Украіны ў Менску Ігара Скварцова абвясцілі ў Беларусі персонай нон грата праз справу затрыманага ўкраінскага журналіста Паўла Шаройку.

У прэс-службе КДБ Беларусі паведамілі, што дыпламат нібыта каардынаваў «выведвальную дзейнасць» журналіста, працуючы пад прыкрыццём дарадцы, піша nv.ua.

«За дзейнасць, несумяшчальную з дыпламатычным статусам, Скварцоў абвешчаны персонай нон грата», - заявілі ў беларускай установе.

Раней у КДБ Беларусі заявілі, што затрыманы ўкраінскі журналіст Павел Шаройка прызнаў, што з'яўляецца кадравым супрацоўнікам выведкі Украіны.

Нагадаем, карэспандэнта «Украінскага радыё» Паўла Шаройку затрымалі 25 кастрычніка ў Менску паводле падазрэння ў «шпіянажы». У той жа дзень у кватэры, дзе ён жыве з сям'ёй - жонкай Аленай і дачкой, быў праведзены ператрус.

Таксама спецслужбы Беларусі ў Менску затрымалі кіраўніка ПАО «Завод уцяжарвальнікаў» Аляксандра Скіба, які ў мінулую сераду прыбыў туды на дзелавую сустрэчу. Скіба павінен быў правесці перамовы з ААТ «Мінскі трактарны завод», з якім у прадпрыемства з Украіны ёсць дамоўленасць аб пастаўках прадукцыі.

Апошнія навіны