BE RU EN

Стаў вядомы яшчэ адзін чалавек, якому дапамагае Святлана Алексіевіч

  • 20.11.2017, 12:46

Вядомая беларуская пісьменніца робіць добрыя справы непублічна.

То з аднаго, то з іншага горада даходзіць вестка пра тое, як беларуская нобэлеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч чымсьці камусьці дапамагла. Купіла інвалідны вазок, штомесяц адпраўляе грошы маладому пісьменніку.

Пра чарговы такі выпадак распавёў nn.by музыка Алесь Дзянісаў. Высвятляецца, пісьменніца штомесяц перасылае 100 рублёў сляпому паэту Алесю Чобату, які жыве ў горадзе Скідзель пад Гародняй.

Алексіевіч робіць добрыя справы ціха, непублічна.

Алесь Чобат жыве адзін у Скідзелі ў прыватным доме. Яму перыядычна дапамагаюць па гаспадарцы гарадзенцы. А сам Алесь Дзянісаў перадаў Чобату грошы ад продажу свайго альбома «Кароткая гісторыя Беларусі».

Апошнія навіны