BE RU EN

Прафзвяз РЭП пракантралюе справу загінулага пад Гомелем выратавальніка

  • 19.11.2017, 21:02

Выратавальнік, якога адправілі чысціць кароўнік да прыезду Лукашэнкі, загінуў ва ўзросце 33 гадоў.

Прававы інспектар працы незалежнага прафзвязу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Гомельскай вобласці Леанід Судаленка ў гарачым каментары прафзвязнаму сайту praca-by.info пракаментаваў сваё бачанне развіцця наступстваў няшчаснага выпадку са смяротным зыходам на вытворчасці ў сельскагаспадарчым прадпрыемстве.

Прафзвязны юрыст упэўнены, незалежна ці была належным чынам аформленая камандзіроўка працоўнага Гомельскі хімзавод для выканання работы ў сельскагаспадарчым прадпрыемстве, трагічны выпадак варта разглядаць як вытворчы выпадак са смяротным зыходам з усімі наступствамі.

«Сваякам загінулага раю неадкладна падаць заяву ў Гомельскае абласное ўпраўленне дзяржаўнай інспекцыі працы аб правядзенні спецыяльнага расследавання няшчаснага выпадку на вытворчасці са смяротным зыходам. Пасля іх заключэння працадаўца абавязаны скласці Акт формы Н-1 і ў залежнасці ад ступені віны самога загінулага рабочага будзе вырашацца пытанне аб кампенсацыйных выплатах», - кажа юрыст незалежнага прафзвязу.

Прафзвязны юрыст таксама нагадаў, што цяпер сваякам загінулага вельмі важна не саступіць наймальніку, не паддавацца на ўгаворы, а строга прытрымлівацца закона. - «Вельмі рэкамендую вывучыць Калектыўную Дамову ААТ «Гомельскі Хімзавод», упэўнены, там прапісаны кампенсацыйныя выплаты ў выпадку гібелі работніка на вытворчасці», - заяўляе юрыст незалежнага прафзвязу.

Нагадаем, 18 лістапада ў Буда-Кашалёўскім раёне ў вёсцы Бушаўка трагічна загінуў былы выратавальнік МНС, а цяпер працоўны гомельскага хімзаводу. У працоўны час 33-гадовага гамельчука начальства адправіла чысціць дах кароўніка, адкуль ён упаў з 10-метровай вышыні і разбіўся да смерці.

Сваякі загінулага кажуць, што кіраўніцтва завода прапаноўвала сям'і загінулага сваю дапамогу, аднак не адказвае на пытанне, што ў свой працоўны час ён рабіў на даху кароўніка і чаму апынуўся на 10-метровай вышыні без страховачнага пояса.

Пахаванне загінулага 33-х гадовага рабочага адбудзецца 20 лістапада ў панядзелак.

Апошнія навіны