BE RU EN

У Астраўцы дзяўчына на Toyota перакуліла міліцэйскі ГАЗ

  • 19.11.2017, 19:22

Кіроўца пратараніла міліцэйскі ГАЗ, пасля чаго той перакуліўся.

У Астраўцы лоб у лоб сутыкнуліся Toyota і міліцэйскі ГАЗ. Пра гэта паведамілі tut.by ў ДАІ УУС Гарадзенскага аблвыканкама.

Аварыя адбылася 19 лістапада, а 02.00, на вуліцы Ленінскай. Паводле папярэдняй інфармацыі, 24-гадовая дзяўчына на Toyota не справілася з кіраваннем і выехала на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнулася са службовым аўтамабілем міліцыі ГАЗ. Ад удару апошні перакуліўся.

Пасля сутыкнення ўсе ўдзельнікі аварыі былі дастаўленыя ў медыцынскую ўстанову.

Фізічны стан кіроўцы Toyota ў момант аварыі будзе ўстаноўлены ў выніку экспертызы.

Апошнія навіны