BE RU EN

Дыктатар уцёк з краіны

  • 19.11.2017, 17:01

Кіраўнік пакінуў краіну на фоне мітынгаў за пераход улады.

Дыктатар Зімбабвэ Робэрт Мугабэ пакінуў краіну на фоне мітынгаў за пераход улады да вайскоўцаў. Пра гэта паведамляе Daily Mail са спасылкай на крыніцу, блізкую да Мугабэ.

Адзін з супрацоўнікаў службы аховы кіраўніка Зімбабвэ паведаміў, што ў ягонай рэзідэнцыі «Блакітны дах» застаюцца толькі вайскоўцы. Месцазнаходжанне Мугабэ на сёння невядомае, мяркуецца, што ён мог паехаць у суседнюю Намібію, куды раней, з паведамленняў СМІ, уцякла ягоная жонка Грэйс.

Раней паведамлялася, што ўдзельнікі шэсця супраць Мугабэ рушылі да ягонай рэзідэнцыі.

Апошнія навіны