BE RU EN

Канец нафтавай пары

  • Максім Авербух
  • 19.11.2017, 16:36

Расея не толькі страціла свой шанец у 2003-2014 гадах, але і наскочыла на санкцыі.

Перш чым назаўжды закончыць з нафтай (нават OPEC датуе гэта 2035 годам), гісторыя дала Расеі з яе базаванай на экспарце вуглевадародаў эканомікай нябачаны ў гісторыі шанец падрыхтавацца да гэтай падзеі: высокі кошт нафты 2003-2014 года, калі ў краіну толькі ад экспарту нафты/нафтапрадуктаў/газу паступіла больш за $ 3 трыльёны экспартнага даходу.

Сёлета канчаткова вызначылася, што нафтавая эра падыходзіць да канца, і нават ёсць дата гэтага "канца", прычым дадзеная OPEC - арганізацыяй з самым кансэрватыўным падыходам да гэтага пытання. Але як скарыстаць астатнія 10-15 гадоў? Адказ - ніяк. Гэта значыць, і другі свой шанец Расея змарнуе.

І трэцяе - акрамя змарнаванага шанцу 2003-2014, маючы перад вачыма факт хуткага заканчэння квадры нафты, Расея ў прамежку сама ўжо наскочыла на санкцыі, якія з гэтага года нарэшце сталі рэальнымі - і вельмі падобна, што далей РФ чакае эмбарга на нафту і магчыма нават, што і на газ.

* * *

Volkswagen інвестуе $ 12 млрд у выраб электрамабіляў у Кітаі.

"Пачаць супольную вытворчасць мы плануем у першай палове 2018 года, а пачаць продаж неўзабаве пасля гэтага. Мадэльны шэраг павялічыцца да 40 аўтамабіляў пад 2025 год", - распавёў кіраўнік VW China Ёхэм Гайцман. Аб'ёмы вытворчасці ўзнімуцца да 400 000 адзінак пад 2020 год і 1,5 млн пад 2025 год".

Найбольшы аўтавытворца Еўропы, канцэрн Volkswagen мерыцца за пяць гадоў - да 2022 года - інвеставаць больш за 34 млрд еўраў у развіццё электрамабіляў, лічбавых тэхналогій і аўтаномных транспартных сродкаў

Максім Авербух, Facebook

Апошнія навіны