BE RU EN

Дыктатара знялі з пасады лідара кіроўчай партыі

  • 19.11.2017, 15:06

Працэс адхілення кіраўніка ад улады запушчаны.

Як паведаміў агенцтву Reuters адзін з лідараў кіроўчай партыі Зімбабвэ ZANU-PF, прэзідэнт краіны Роберт Мугабэ пастановай з'езда зняты з пасады яе лідара. Наступным крокам стане адхіленне Мугабэ ад улады.

Разам з прэзідэнтам з партыі выключылі і ягоную жонку Грэйс Мугабэ.

Паводле звестак Reuters, новым лідарам кіроўчай партыі стаў былы намеснік Мугабэ Эмерсан Мнангагва.

Апошнія навіны