BE RU EN

Арына Сабаленка перамагла ў парным тытуле на турніры ў Тайвані

  • 19.11.2017, 11:02

У фінале беларуска з напарніцай перамаглі спаборніцаў з Аўстраліі і Вялікай Брытаніі.

Беларуска Арына Сабаленка ў дуэце з расейкай Веранікай Кудэрметавай перамагла ў парным разрадзе турніру ў Тайвані, паведамляе tut.by.

У фінале Сабаленка і Кудэрметава ўзялі верх над Монікай Адамчук з Аўстраліі і Наомі Броўдзі з Вялікай Брытаніі, якія былі пасеяныя пад 3-м нумарам – 2:6, 7:6 (7:5), 10:6. Паядынак доўжыўся 1 гадзіну 22 хвіліны.

У адзіночным разрадзе гэтага ж турніру ў Тайвані Арына Сабаленка (№ 79 рэйтынгу WTA), пасеяная пад першым нумарам, выбыла ў 2-м коле, саступіўшы швейцарскай тэнісістцы Вікторыі Галубіч (№ 116) – 5:7, 3:6.

Апошнія навіны