BE RU EN

Парашэнка прапанаваў Дэвіду Лінчу зняць кіно пра ўкраінскіх герояў

  • 18.11.2017, 21:54

Прэзідэнт Украіны сустрэўся з легендарным кінарэжысёрам.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка прапанаваў легендарнаму рэжысёру Дэвіду Лінчу абдумаць магчымасць стварэння кіно пра ўкраінскіх герояў і тыя падзеі, якія цяпер адбываюцца ва Украіне, піша «Новое время».

Пра гэта паведаміла прэс-служба кіраўніка ўкраінскай дзяржавы. Які быў адказ рэжысёра, не паведамляецца.

Нагадаем, Парашэнка сустрэўся з Лінчам 18 лістапада ў Кіеве. Рэжысёр прыбыў ва Украіну для адкрыцця прадстаўніцтва дабрачыннага Фонду. Фонд Лінча займаецца трансцэндэнтальнай медытацыяй, дапамагае ветэранам вайны, уцекачам, ахвярам хатняга гвалту.

Са слоў Парашэнкі, ідэі і метадалогія, якую прадстаўляе Дэвід Лінч, будуць надзвычай важнымі для дапамогі людзям у пераадоленні стрэсу. Бо пакутуюць ад гэтага не толькі вайскоўцы, якія непасрэдна ўдзельнічаюць у баявых дзеяннях, але і цывільныя грамадзяне.

Апошнія навіны