BE RU EN

Надзея Скардзіна і Ірына Крыўко здабылі два медалі на чэмпіянаце Нарвэгіі

  • 18.11.2017, 18:01

Беларускія біятланісткі здабылі «срэбра» і «бронзу».

На адкрытым чэмпіянаце Нарвэгіі ў Шушыне на п'едэстал узышлі дзве беларускі - Надзея Скардзіна стала сярэбранай прызёркай гонкі, а Ірына Крыўко ўзяла бронзу. Дзяўчаты патрапілі ва ўсе мішэні, але крыху саступілі ў хуткасці спаборніцам - лідаркай гонкі стала немка Дэніз Херрман, піша kp.by.

ФОТА: БІЯТЛОН ONLINE

Дар'я Домрачава фінішавала сёмай - яна дапусціла адное пудла страляючы стоячы. Вось як размясціліся месцы іншых нашых спартовак у выніковым пратаколе: Дар'я Юркевіч - 23-я, Надзея Пісарава - 41-я, Крысціна Ільчанка - 44-я, Ганна Сола - 90-я.

У Шушыне адбудзецца і мужчынская спрынтарская гонка на 10 км. На 19 лістапада запланаваны дзве гонкі з масавага старту. А 23 лістапада пройдзе першы этап Кубка IBU.

Апошнія навіны