BE RU EN

У Менску можа з'явіцца «праязны на гадзіну»

  • 18.11.2017, 16:49

Новаўвядзенне патрабуе вялікай тэхнічнай падрыхтоўкі.

Ужо налета ў Менску могуць з'явіцца «праязныя на час». Пра гэта паведаміў БелТА дырэктар дзяржаўнай установы «Сталічны транспарт і сувязь» Валеры Шкуратаў.

На ягоную думку, калі пасажыр едзе па некалькі прыпынкаў з перасадкамі, то кошт праезду павінны адрознівацца. Але гэта пастанова патрабуе тэхнічнай падрыхтоўкі: трэба скарэктаваць праграмы, якія забяспечваюць кіраванне сістэмай аплаты.

Апошнія навіны