BE RU EN

«Мы прыйшлі, каб вярнуць нам нашу краіну!»

  • 18.11.2017, 15:58

У сталіцы Зімбабвэ прайшоў шматтысячны марш у падтрымку перамен у краіне.

Дзясяткі тысяч зімбабвійцаў выйшлі на вуліцы сваёй сталіцы, каб выказаць падтрымку вайскоўцам, якія адхілілі ад улады дыктатара Роберта Мугабэ.

Удзельнікі маршу скандавалі лозунгі: «Мугабэ, сыходзь!», «Мы прыйшлі, каб вярнуць нам нашу краіну!»

Жыхары Харарэ не хавалі свае эмоцыі, калі казалі пра неабходнасць палітычных і эканамічных зменаў пасля двух дзесяцігоддзяў рэпрэсій і нястачы падчас кіравання Мугабэ.

Выданне The Guardian падало відэазапіс маршу, які прайшоў:

Апошнія навіны