BE RU EN

Колькасць казюрак, якія лётаюць, у Еўропе скарацілася на 80%

  • 18.11.2017, 13:23

Звычайнымі з'явамі надвор'я гэтага не растлумачыць.

Агульная біямаса лятучых казюрак на планеце скарацілася за апошнія 28 гадоў на 76%.

Пра гэта сведчаць падлікі навукоўцаў галандскага Універсітэта Нэймегена, паведамляе «Хайтэк».

Казюркі, якімі б назойлівымі ці нават небяспечнымі яны ні былі, адыгрываюць важную ролю ў экасістэме Зямлі, апыляючы 80% дзікіх раслін і забяспечваючы ежай 60% птушак. Праведзеныя раней даследаванні паказалі паўсюдную тэндэнцыю да зніжэння разнастайнасці відаў і колькасці насякомых, але тады навукоўцы звярталі ўвагу на пэўныя віды ці групы, а не на ўсю біямасу за зададзены перыяд.

Для таго каб лепш зразумець сур'ёзнасць праблемы і яе прычыны, вучоны Каспар Хальман і ягоны калегі вымералі агульную біямасу лятучых казюрак пры дапамозе пастак Малеза - энтамалагічнага абсталявання, якое нагадвае намёт - якія былі размешчаныя ў 63 запаведніках Нямеччыны з 1989 года. І выявілі, што за мінулыя 28 гадоў агулам колькасць лятучых казюрак знізілася на 76% (да 82% у сярэдзіне лета). Гэтыя звесткі супадаюць з нядаўнімі адкрыццямі аб скарачэнні колькасці матылькоў і пчол.

«Мы даўно падазравалі скарачэнне аб'ёму біямасы, але выявілася, што яно значна больш сур'ёзная, чым мы меркавалі», - кажа Хальман.

Вынікі даследавання сведчаць, што змяненне надвор'я, тыпу ландшафту і характарыстык месцаў пражывання не могуць растлумачыць такіх тэмпаў знікнення відаў. Можна меркаваць, што маюць месца нейкія маштабныя кліматычныя або агракультурныя фактары, якія яшчэ трэба будзе вывучыць, мяркуюць навукоўцы.

Апошнія навіны