BE RU EN

Польшча заклікала іншыя краіны Еўропы адмовіцца ад расейскага газу

  • 17.11.2017, 16:52

Польшча цалкам адмовіцца ад расейскага газу ў 2022 годзе.

Польшча пераконвае іншыя краіны, напрыклад, Харватыю, адмовіцца ад паставак газу з Расеі, заявіў у інтэрв'ю «Польскаму радыё» міністр замежных спраў рэспублікі Вітольд Вашчыкоўскі.

Кажучы аб супрацьдзеянні Варшавы будаўніцтву «Паўночнай плыні-2», Вашчыкоўскі адзначыў, што Польшча падахвочвае да гэтага іншыя дзяржавы, і пацвердзіў намер Польшчы адмовіцца ад падаўжэння кантракту на пастаўку расейскага газу, які мінае ў 2022 годзе.

«Мы хочам спыніць у 2022 годзе дзеянне расейскага кантракту. Больш за тое, мы заахвочваем іншыя дзяржавы, напрыклад, Харватыю, каб яна таксама пабудавала газавы тэрмінал у Адрыятыцы, які мог бы забяспечыць тую частку Еўропы газам з іншых дзяржаў свету. Таксама мы прынялі тэхнічную праграму супрацоўніцтва са Злучанымі Штатамі», - заявіў ён.

Апошнія навіны