BE RU EN

«Стары Ольса» прэзентуе новы альбом

  • 17.11.2017, 15:56

Новую праграму «Вада, хмель і солад» неўзабаве змогуць убачыць і беларусы.

Беларускі гурт сярэднявечнай музыкі «Стары Ольса» вярнуўся з чарговых гастроляў па ЗША, дзе прэзентаваў амерыканцам свой новы альбом «Вада, хмель і солад», паведамляе «Еўрарадыё».

Неўзабаве новую праграму змогуць убачыць і беларусы. 19 лістапада альбом будзе прадэманстраваны ў менскім Палацы Прафзвязаў. Пасля невялікіх гастроляў па Беларусі, «Стары Ольса» зноў едзе ў маштабны тур па ЗША.

Апошнія навіны