BE RU EN

У Менск прыехаў кіраўнік МЗС Нямеччыны Зігмар Габрыэль

  • 17.11.2017, 12:50

Палітык правядзе шэраг сустрэч на розным узроўні.

Сёння ў Менск з афіцыйным візітам прыбыў віцэ-канцлер, федэральны міністрам замежных спраў Нямеччыны Зігмар Габрыэль, паведамляе БелТА.

Перад вылетам у Менск віцэ-канцлер нагадаў, што ў свеце часам забываюць, што «Беларусь - краіна ў самым сэрцы Еўропы» і адзначыў, што Нямеччына хоча наладзіць больш шчыльныя стасункі з Беларуссю.

У рамках візіту ў Беларусь Зігмар Габрыэль правёў сустрэчу з Лукашэнкам. У віцэ-канцлера запланавана сустрэча з Уладзімірам Макеем. Габрыэль таксама выступіць перад удзельнікамі XV «Мінскага Форуму», дзе палітыкі і дыпламаты абмяркуюць стасункі паміж Нямеччынай і Беларуссю і супрацоўніцтва ў рамках «Усходняга партнёрства».

Апошнія навіны