BE RU EN

2018 год у Літве абвешчаны годам змагароў супраць савецкай акупацыі

  • 17.11.2017, 11:55

Сэйм Літвы надумаў ушанаваць памяць Адольфаса Раманаускаса-Ванагаса, «Саюдзіса» і айца Станіславаса.

Абвяшчэннем 2018 года Годам Раманаускаса-Ванагаса хочуць падкрэсліць важнасць збройнага супраціву - партызанскай вайны ў барацьбе з савецкай акупацыяй і ўшанаваць памяць гэтай важнай для Літвы і яе людзей гістарычнай асобы. Ураду прапануюць падрыхтаваць і зацвердзіць праграму года Раманаускаса-Ванагаса, выдаць сродкі на яго ажыццяўленне, піша Delfi.

Таксама ў наступным годзе просяць выдаць сродкі Літоўскаму цэнтру даследавання генацыду і супраціву на пошук і даследаванне магчымых месцаў пахавання парэшткаў партызана.

У наступным годзе спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння Раманаускаса-Ванагаса. Раманаускас быў настаўнікам Алітускай семінарыі, а партызанам стаў у 1945 годзе. Праз некалькі гадоў ён узначаліў Дайнаўскую акругу, а ў 1948 годзе быў прызначаны камандзірам партызанамі Паўднёвай Літвы. У 1956 годзе ў Коўне Раманаускас і ягоная жонка была арыштаваная і праз год ён быў прыгавораны да смяротнага пакарання.

У 2018 годзе спаўняецца 30 гадоў з дня, калі была абраная ініцыятыўная група "Саюдзіса", заснаваныя групы падтрымкі "Саюдзіса" ў гарадах і раёнах, адбыўся ўстаноўчы з'езд "Саюдзіса". Таму 2018 год пастанавілі абвясціць годам "Саюдзіса".

У наступным годзе адзначаць і 100-годдзе з дня нараджэння манаха-капуцына, святара, прапаведніка, удзельніка супраціву савецкай акупацыі Айца Станіславаса - Альгірдаса-Мікаласа Дабравольскіса. "Гэта прыклад святасці і талерантнасці для Літвы, як для католікаў, так і не каталікоў", - сказаў у чацвер кансерватар Эмануэліс Зінгерыс.

Апошнія навіны