BE RU EN

Лукашэнку абвясцілі ў вышук у Брусэлі

  • 17.11.2017, 9:33

Дасье на дыктатара з партрэтам і апісаннем асаблівых прыкмет ужо ёсць у вольным доступе.

Пра гэта ў «Фэйсбуку» напісаў грамадскі актывіст Дзяніс Казакевіч.

«Праз тыдзень у Брусэлі адбудзецца саміт Усходняга Партнёрства, а запрошаны туды Лукашэнка дагэтуль афіцыйна не пацвердзіў і не зняпраўдзіў свайго прыезду. Просьба да ўсіх, хто валодае якой-небудзь інфармацыяй пра месцазнаходжанне шуканага 23-24 лістапада (прылёт, адлёт, маршрут, гатэль) пісаць на адрас электроннай пошты, пазначаны ў аб'яве.

Вашая дапамога можа быць ключавой у падрыхтоўцы акцый пратэсту «Сустрэнем Шурыка ў Брусэлі».

Буду ўдзячны за рэпост і распаўсюд інфармацыі».

Апошнія навіны