BE RU EN

За выплатай дарожнага збору будуць сачыць праз «фотапасткі»

  • 17.11.2017, 8:09

Улады хочуць больш старанна кантраляваць выплату падатку кіроўцамі.

Пра гэта паведаміў старшыня сталай камісіі «палаты прадстаўнікоў» прамысловасці, паліўна-энергетычнага комплексу, транспарту і сувязі Андрэй Рыбак.

Над зменамі, якія магчыма будуць уведзеныя, «дэпутаты» працавалі разам з прадстаўнікамі зацікаўленых у гэтым дзяржорганаў, піша БелТА.

- Адная з рабочых версій і, на мой погляд, самых цікавых - гэта адвязаць выплату дзяржаўнай мыты ад тэхагляду і ўносіць яе асобнай выплатай. Але гэта пакуль працоўная версія, ніякіх пастаноў на гэты конт яшчэ не прынята, - удакладніў Андрэй Рыбак.

Былі і іншыя варыянты. Гучалі ідэі змяніць перыядычнасць праходжання тэхагляду. Або прывязаць мыту да добраахвотнага страхавання.

- Калі мы прывязалі дзяржаўную мыту да тэхагляду, з'явіўся шэраг праблем. Людзі праходзяць яго раз на год і мыту плацяць таксама адразу за год. Далей з'яўляюцца пытанні: а калі не езджу цэлы год; а калі хачу прадаваць аўто; а калі ў лізінг аўто ўзяў; а, можа, я проста не магу гэтую суму заплаціць адразу за год? Ад гэтых праблем мы і сталі адштурхоўвацца, - распавёў Андрэй Рыбак, чаму гэтым пытаннем надумалі сур'ёзна заняцца.

Калі рэформы зацвердзяць, то плаціць мыту можна будзе за пэўны перыяд, а не адразу за год.

- Напрыклад, чалавек плануе прадаваць аўто - значыць, плаціць за месяц, не прадаў - яшчэ за месяц заплаціў. І гэта будзе больш гнутка, хоць ёсць пэўныя рызыкі і ў гэтай сістэме. Галоўнае пытанне - як гэта можна пракантраляваць? Мы прыйшлі да такога варыянту, як фотафіксацыя, якую ў Беларусі трэба развіваць больш актыўна, - заявіў Андрэй Рыбак.

Апошнія навіны