BE RU EN

У Беластоку прайшоў конкурс беларускай песні

  • 16.11.2017, 16:14

На сцэне кожны ахвотны мог выступіць са сваёй улюбёнай песняй.

Пачатковая школа №4 у Беластоку ўжо чарговым разам зладзіла мерапрыемства, у якім кожны ахвотны мог выступіць са сваёй улюбёнай песняй. Акрамя гледачоў, выступы вучняў ацэньвала спецыяльная камісія. Аднак, як адзначыла для «Радыё Рацыі» арганізатарка мерапрыемства Аліна Ваўранюк, конкурс - гэта перш за ўсё гульня.

- Самае важнае, што хочуць удзельнічаць. У нас праходзіў конкурс ангельскай песні. Яны самі прапанавалі, каб прайшоў конкурс беларускай песні. І я фактычна націскала, каб усё ж правялі. Бо калі адзін год не зробім, то пасля і не вернемся. І я думаю, што гэта довад таго, што варта рабіць такія конкурсы.

Выступоўцы могуць разлічваць на падарункі, якія атрымаюць падчас каляднай вечарыны.

Апошнія навіны