BE RU EN

Даляр звыкла абнавіў гадавы максімум

  • 16.11.2017, 14:42

Амерыканская валюта расце дванаццатыя таргі запар.

На валютных таргах 16 лістапада даляр ЗША прадоўжыў умацоўвацца да беларускага рубля, захаваўшы пазіцыі больш чым гадавога максімуму.

Як паведамляе сайт Беларускай валютна-фондавай біржы, пасля таргоў курс еўра знізіўся на 0,0056 рубля (0,24%) і склаў 2,3646 рубля.

Курс даляра вырас на 0,0011 рубля (0,05%) і склаў 2,0068 рубля.

Курс расейскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0170 рубля (0,51%) і склаў 3,3466 беларускага рубля за 100 расейскіх.

Апошнія навіны