BE RU EN

Лукашэнка загадаў банкірам знізіць сабе заробак

  • 16.11.2017, 12:08

Дыктатару не даюць спакою даходы работнікаў банкаўскай сферы.

Лукашэнка выказаў здзіўленне заробкам банкіраў і загадаў «прывесці іх у адпаведнасць з развіццём банкаўскай сістэмы», піша БелТА:

«Маё патрабаванне вы ведаеце - дзейнасць усіх арганізацый, уключаючы банкі, а магчыма, і перш за ўсё банкі, павінна быць выніковай і максімальна ўлічваць інтарэсы нацыянальнай эканомікі», - заявіў Лукашэнка на нарадзе аб пытаннях эфектыўнасці кіравання ў крэдытна-фінансавых арганізацыях.

«Заўважу, што сусветная практыка - гэта практыка сусветная. Мы часта гаворым пра тое, што мы дзяржава, якая развіваецца, і патрэбнага ўзроўню развіцця, у тым ліку крэдытна-фінансавых арганізацый, не дасягнулі. Калі не дасягнулі, чаго мы сабе заробак налічваем згодна з сусветнымі практыкамі?

Паколькі мы на шляху да іх, давайце будзем гэтаму адпавядаць паводле ўсіх паказчыкаў, у тым ліку матэрыяльнага забеспячэння саміх арганізацый і іх работнікаў», - заявіў Лукашэнка.

Апошнія навіны