BE RU EN

Фотафакт: Невядомы актывіст падфарбоўвае ямы на гарадзенскай вуліцы

  • 15.11.2017, 18:57

Ужо тры месяцы контуры ям на дарозе падфарбоўваюць яркай фарбай.

Вось ужо на працягу трох месяцаў жыхары назіраюць незвычайную карціну на праезнай частцы дарогі за гарадзенскай гімназіяй №4 у мікрараёне Фолюш.

Фарбай абведзеныя контуры дарожных ям.

«Час ад часу контуры, зыходзячы ад росту ям, абнаўляюць», - распавёў s13.ru гараджанін Максім.

Апошнія навіны