BE RU EN

«Беларусь - у Еўропу, Лукашэнку - у Гаагу!»

  • 15.11.2017, 17:52

Беларусы Брусэля рыхтуюць дыктатару «цёплы прыём».

Да ўдзелу ў пікеце супраць прыезду Лукашэнкі ў Брусэль заклікаў лідар руху «Разам» Вячаслаў Сіўчык:

- Дарагія сябры! Падтрымлівайце акцыі беларусаў Бельгіі! Запрашайце на мерапрыемствы нашых суайчыннікаў, якія жывуць там. У Бельгіі працуюць не толькі еўрачыноўнікі і еўрадэпутаты. Там і трыбунал: Беларусь у Еўропу, Лукашэнку ў Гаагу!

Жыве Беларусь!

Нагадаем, пікет супраць прыезду Лукашэнкі на саміт Усходняга партнёрства адбудзецца 24 лістапада ў Брусэлі.

Апошнія навіны