BE RU EN

Выратаванага са Свіслачы хлопчыка выпісалі з лякарні

  • 15.11.2017, 15:48

9-гадовы школьнік некалькі дзён прабыў у коме.

Сёння 9-гадовага Антона выпісалі з 2-й гарадской дзіцячай клінічнай лякарні, паведамляюць «Мінск-Навіны». Хлопчык некалькі дзён прабыў у коме.

- Папярэдняя пастанова аб выпісцы была прынятая яшчэ 13 лістапада, - распавяла галоўная лекарка 2-й гарадской дзіцячай клінічнай лякарні Ларыса Сячко.

Нагадаем, суботу, 28 кастрычніка, у акваторыі Камсамольскага возера з вады выцягнулі 9-гадовага хлопчыка. Яго аднесла на 15 метраў ад берага, але пятнаццацігадоваму Віталю Цітову, які ў той момант разам з сяброўкай гуляў на вуліцы Даўмана, удалося выцягнуць дзіця на бераг.

Антона перадалі брыгадзе хуткай дапамогі без дыхання і сэрцабіцця. Медыкі аднавілі працу сэрца, але некалькі дзён ён знаходзіўся ў коме. 2 лістапада выйшаў з яе і пачаў самастойна дыхаць.

Апошнія навіны