BE RU EN

Карціну Марка Шагала прадалі за $28,4 мільёна

  • 15.11.2017, 11:57

Карціна была намаляваная ў 1928 годзе.

Карціна сусветна вядомага мастака Марка Шагала «Каханкі» («Les Amoureux»), якая паказвае мастака ў абдымках з ягонай першай жонкай і музай, Бэлай Розэнфельд, была прададзеная за 28,4 мільёна даляраў на аўкцыёне Sotheby's, піша The New York Times (пераклад - tut.by).

Як паведамілі прадстаўнікі Sotheby's, карціна была намаляваная ў 1928 годзе і адразу пасля гэтага была набытая сям'ёй, якая і выставіла працу на продаж. Першапачаткова «Les Amoureux» ацэньваліся на 18 мільёнаў даляраў.

КАРЦІНА МАРКА ШАГАЛА «КАХАНКІ» ( «LES AMOUREUX»)

Імя цяперашняга пакупніка не называецца. Вядома толькі, што ягоныя інтарэсы прадстаўляла кіраўніца маскоўскага офіса Sotheby's Ірына Сцяпанава. Таму, можна меркаваць, што цяперашні ўладальнік карціны - з Расеі.

Свайго новага ўладальніка знайшло і палатно Шагала «Вялікі цырк» («Le Grand Cirque»), намаляванае ў 1956 годзе. На карціне былі намаляваныя акрабаты і блазны. Праца ацэньвалася на 15 мільёнаў даляраў і была прададзеная за 16 мільёнаў даляраў калекцыянеру з Азіі.

Картина Марка Шагала «Большой цирк» («Le Grand Cirque»)

Апошнія навіны