BE RU EN

Агенцтва Fitch абвясціла пра дэфолт Венесуэлы

  • 15.11.2017, 9:54

Гэта стала другім «дыягназам» міжнародных структур для эканомікі сябра Лукашэнкі.

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Fitch панізіла ў аўторак доўгатэрміновы рэйтынг Венесуэлы ў замежнай валюце з С да RD (Restricted Default, «абмежаваны дэфолт»). Доўгатэрміновы рэйтынг у нацыянальнай валюце застаўся на ўзроўні CC, паведамляе ТАСС.

Як сказана ў заяве агенцтва, зніжэнне да ўзроўню RD стала вынікам нявыплат інвестарам $200 млн за суверэнныя аблігацыі з тэрмінам выплаты у 2019 і 2024 гадах, 30-дзённы льготны перыяд мінуў 13 лістапада, у гэты панядзелак.

Раней міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Standard&Poor's першым афіцыйна абвясціла аб невыкананні Венесуэлай сваіх абавязанняў за крэдыты.

Апошнія навіны