BE RU EN

Васіль Уткін зноў «праехаўся» па нацыянальнай камандзе Беларусі

  • 14.11.2017, 20:53

Скандальны футбольны каментатар чарговым разам выказаўся пра ўзровень беларускага футбола.

Расейскі футбольны каментатар Васіль Уткін у эфіры радыёстанцыі «Эхо Москвы», адказваючы на пытанне слухача, чарговым разам выказаўся пра ўзровень беларускага футбола.

- З краін СНД ніхто не паедзе на ЧС-2018. Як так?

- Ну як? Як быццам шмат ездзіла краін у ранейшыя часы. Беларусь, хіба паедзе, якая ўсталявала рэкорд хуткасці па тым, як можна ўсёй краінай хутка развучыцца гуляць у футбол?

Беларусь аказалася ніжэй за Люксембург, заняла апошняе месца ў сваёй адборачнай групе. Гэта проста ганьба. Гэта як калі б у іх бульбачка перастала расці. Вось толькі гэтага яшчэ не хапала. Або калі б бульбачка была памерам з суніцу. Вось гэта прыкладна супастаўныя рэчы. Проста ганьба, - сказаў Уткін.

Апошнія навіны