BE RU EN

Відэафакт: У Амстэрдаме самалёт на ўзлёце ўразіла маланка

  • 14.11.2017, 20:36

У сетцы з'явілася відэа траплення маланкі ў самалёт, што ўзляцеў перад гэтым з амстэрдамскага аэрапорта «Схіпхол».

На шчасце, у выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў, і лайнер змог працягнуць набор вышыні.

На запісу відаць, як усяго праз некалькі дзясяткаў секунд пасля ўзлёту ў корпус самалёта Boeing 777-300 авіякампаніі KLM, які выконваў 13 лістапада рэйс KL743 з Амстэрдама ў Ліму, б'е маланка, якая тут жа выходзіць з левага крыла.

Апошнія навіны