BE RU EN

На Століншчыне невядомыя выкінулі з цягніка амаль цэнтнер сала

  • 14.11.2017, 20:27

Кантрабанднае сала выкінулі з цягніка Сарны-Гарынь.

На Століншчыне кантрабандысты выкінулі з цягніка 93 кг сала, якое прывезлі з Украіны. Яны збіраліся пазней яго забраць і нелегальна прадаць, аднак памежнікі заўважылі кантрабанду і цяпер шукаюць яе гаспадароў.

Як інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі, у памежнікаў была інфармацыя аб планах кантрабандыстаў, і яны іх чакалі. Яны сабралі ўсе мяшкі з салам, якія былі скінутыя з цягніка Сарны-Гарынь. Уся кантрабанда была знішчаная.

Апошнія навіны