BE RU EN

Кошты нафты перайшлі да зніжэння

  • 14.11.2017, 18:45

Разварот нафтавых каціровак у мінус аналітыкі звязваюць з ростам здабычы сыравіны ў ЗША.

Цэны нафты зніжаюцца на вячэрніх таргах у аўторак: прагнозы далейшы рост здабычы сыравіны ў ЗША стрымлівае ўздым рынку насуперак намаганням АПЕК+, паведамляе Reuters.

Да 18.18 паводле менскага часу ф'ючэрсы нафты гатунку Brent апусціліся на 1 працэнт да $62,50 за барэль.

Разварот нафтавых каціровак у мінус аналітыкі збольшага звязваюць з ростам здабычы сыравіны ў ЗША. Паводле звестак Упраўлення энергетычнай інфармацыі (EIA), за тыдзень на 3 лістапада яна павялічылася да 9,62 мільёна барэляў у дзень, што перавышае ўзровень 2016 года больш чым на 14 працэнтаў.

Больш за тое, здабыча рэсурсаў сланцавай нафты ў ЗША ў снежні вырасце 12 месяц запар, сведчаць разлікі ведамства.

Апошнія навіны