BE RU EN

Названы найлепшыя гарады для падарожжаў у 2018 годзе

  • 14.11.2017, 18:28

Узначаліла дзясятку самых прывабных месцаў гішпанская Севілья.

Экспэрты выдання Lonely Planet назвалі ТОП-10 гарадоў для падарожжаў у 2018 годзе. На першым месцы - гішпанская Севілья, якая абяцае стаць самым папулярным для наведвання горадам праз арганізацыю Прэміі Еўрапейскай кінаакадэміі, піша korrespondent.net.

На другім месцы - амерыканскі Дэтройт, а замкнула тройку лідараў аўстралійская Канбера.

Таксама ў дзесятку ўключаны Гамбург (Нямеччына), Гаосюн (Тайвань), Антвэрпен (Бэльгія), Матэра (Італія), Сан-Хуан (Пуэрта-Рыка), а таксама Гуанахуата (Мексіка) і Осла (Нарвегія).

Дэтройт, ЗША
Дэтройт, ЗША
Канбера, Аўстралія
Гамбург, Нямеччына
Гаосюн, Тайвань
Антвэрпэн, Бэльгія
Матэра, Італія
Сан-Хуан, Пуэрта-Рыка
Гуанахуата, Мексіка
Осла, Нарвегія

Апошнія навіны