BE RU EN

Сіноптыкі: Заўтра будзе да плюс 6 градусаў

  • 14.11.2017, 17:00

Халаднаватае надвор'е з дажджом і мокрым снегам чакаецца 15 лістапада.

Заўтра ў Беларусі будзе воблачна з прасвятленнямі. Уначы на паўночным захадзе, удзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег).

Уначы і раніцай у некаторых раёнах чакаецца туман, слабы галалёд, месцамі на дарогах галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні, заходні. Уначы 2-7 м/с, удзень 5-10 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 2 градусаў. Удзень - ад нуля да плюс 6 градусаў, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Апошнія навіны